Слова - Леонид Прончак
Музыка - Николай Яцков
Исполнение - Светлана Селивон
Родны дом у засені бяроз,
Белыя разныя аканіцы…
У зіхоткіх кроплях белых рос
Сонца узыходзіць і садзіцца.
Тут мая ласкавая зямля --
Дробная пясчынка у сусвеце.
Тут мая вялікая радня --
Самая гасцінная на свеце.
П р ы п е ў : Мама і тата.
Родная хата
Кліча дадому мяне.
Мама і тата,
Вы -- маё свята,
Сонца ў радзімым акне.
Сустракаюць ласкай і цяплом
Добрыя матуліныя вочы.
Мой старэнькі мілы родны дом
Сэрца адпускаць маё не хоча.
Я сюды вяртаюся ў снах,
Удыхаю дым салодка-горкі…
Асвятляюць мой жыццёвы шлях
Дзве душы, дзве ранішнія зоркі.
А я специально ставлю - кому-то что-то будет нравиться больше. Например, голос Селивон будет ближе части женской аудитории слушателей. Есть ещё вариант и в моём исполнении.
Светлану-с наступающим праздником!!!