* * *
Хіснецца лодачка мая,[Gm D]
вады ўбярэ глыток.[Cm D]
Ды паплыве другі, не я,[Gm Cm]
на стромісты парог…[D Gm]
…………………………
Другі, не я, не саўладаў[A7]
з вяслом і патануў.[Cm Gm]
А я застаўся ў жураўля,[Cm Gm]
крылом яму махнуў.[D Gm]
Я ў грыбах, каля бяроз,
дзе ліпень задрамаў,
дзе селянін вядзе пракос
сярод бухматых траў.
Начую ў стозе, п’ю ваду
крынічную штодня.
На дне праз чорную бяду
ляжыць другі, не я.
(Переход на тон выше):
Хіснецца лодачка мая,
вады ўбярэ глыток.
Ды паплыве другі, не я,
на стромісты парог…
Начую ў стозе, п’ю ваду
крынічную штодня.
На дне праз чорную бяду
ляжыць другі, не я.