Гэта болей чым напіцца, чым разбіцца, чым забыцца
Ад таго, што нешта села і рагоча ў грудзях,
Сэрца рвецца на кавалкі, на аскепкі, на запалкі,
Што адным не цяжкім рухам паліць волю на вачах.
ПР.
І закрыўшыся ў пакоі, і залезшы пад дыван,
І набраўшы моц у грудзі – гэта мой звыклы стан,
Я не ціхі вычварэнец, толькі зброя ў руках,
Я чакаў яе прыхода, я чакаў ласкавы жах.
Гэта тое, як падняцца, як паспець, як утрымацца,
Як зняволенай рукою ўсе дарогі абадраць.
Вокны, ложак, столь і дзверы, пара літар на паперы
Ты паклікаць не паспееш. Больш цябе не ўратаваць.