Тольки у сэрцы трывожным пачую
За краину радзимую жах -
Успомню Вострую Браму святую
И ваяку на грозных канях...
У белай пене праносяца кони -
Рвуцца, мкнуцца и цяжка хрыпяць...
Старадауней Литоускай Пагони
Не разбиць, не спыниць, не стрымать.
У бязмерную даль вы ляцице,
А за вами, прад вами - гады,
Вы за ким у пагоню спяшице?
Дзе шляхи ваши йдуць и куды?
Мо яны, Беларусь, паняслися
За тваими дзяцьми уздагон,
Што забыли тябе, адраклися
Прадали и аддали у палон?
Бийце у сэрцы их - бийце мячами,
Не давайте чужынцами быць!
Хай пачуюць. як сэрца начами
Аб радзимай старонцы балиць...
Маци родная, маци - краина!
Не усцишыцца гэтаки боль...
Ты прабач, ты прыми свайго сына,
За цябе яму умерци дазволь!.....
Припев:
----------------
Усё лятуць и лятуць тыя кони,
Срэбнай збруяй далёка грымяць....
Старадауняй Литоускай Пагони
Не разбиць, не спыниць, не стрымаць