Музыка Галины Дмитриевой (gliss)
http://www.neizvestniy-geniy.ru/users/35698.html
Исполнение Екатерины Прашко (kattt)
http://www.neizvestniy-geniy.ru/users/48010.html
Вершык, разумееется, мой Сергей Калита
А надвор'е псуецца зноў:
то завеі мялі, то адлега.
І па шэрым наздратым снезе
без уселякіх на тое прадмоў
хвошча дожджык халодны і колкі,
што заведзены – цяжка стрымаць, -
нібы сыпле калючачкі-голкі.
І захочаш – не падабраць.
Па макроццю за вёскай-чужачкай
заблудзіў сярод гэтай зімы.
І іду на прывіды-дамы,
падганяны бадзяжнай сабачкай.
Прычапілася - не адагнаць,
ўслед скуголіць і брэша, нябога.
Быццам хоча мне штосьці сказаць, -
і яе заблудзіла дарога.
Вось агеньчык мігне. Так і згіне.
І жыццё так маё, няйначай,
з ціхім брэхам, амаль па-сабачы,
трухам крочыць па роднай краіне...
То завеі мятуць,
то адлега...
ДОРОГИЕ ДРУЗЬЯ! ОТЗЫВЫ , ПОЖАЛУЙСТА, ОСТАВЛЯЙТЕ НА СТРАНИЧКЕ КАТИ
http://www.neizvestniy-geniy.ru/cat/music/other/1740988.html?author
Заранее всем, всем очень признателен!!!
Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0
Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0