Дорогие друзья! С удовольствием приглашаю посмотреть замечательный ролик Лены Луганской на нашу с Сергеем Калитой песню о нашем родном крае:
http://www.neizvestniy-geniy.ru/cat/films/other/1456174.html?obkt=1
БЕЛАРУСЬ МАЯ, БАЦЬКАЎШЧЫНА!
Слова: Сергей Калита (SergeyKalita)
http://www.neizvestniy-geniy.ru/users/38733.html
Музыка, аранжировка, исполнение мои
1 Мне не трэба свету –
досыць Беларусi,
дзе я нарадзiўся,
дзе цяпер жыву.
Імем беларуса
шчыра ганаруся
i матуляй роднай
Беларусь заву.
Цiха лягуць словы –
iх нашэпча вецер,
iх нашэпчуць травы
на сiвых лугах,
дзе гуляюць конi,
як малыя дзецi,
i плыве ў паветры
яблык спелы пах.
ПРЫПЕЎ:
Ты і маці мая, і каханая,
і сястра мая ты адзіная.
Шматпакутлівая, самаадданая -
Беларусь мая, Бацькаўшчына!
2 Над духмянай грэчкай
завiхаюць пчолы,
i стаiць над збожжам
клопат дабрынi.
Як хацелася мне,
каб заўжды вясёлы
смех гучаў ў краiне
хвояк i ялiн.
Як хацелася мне,
каб ганьба чужая
нас не гнала ў безлiч
лiха i маны,
каб мацнела вера
ў велiч свайго края
i гучалi ў храмах
чыстыя званы...
ПРЫПЕЎ
Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0
Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0