Слова - Валентина Габрусева
Музыка и исполнение - Николай Яцков
Як над рэчанькай, ды над сіняю,
Там, дзе месячык п’е ваду.
З адзінокаю арабінаю
Дзеліць ночачка бяду;
З адзінокаю арабінаю
Дзеліць ночачка бяду.
Ой, не жалься ты, ночка-ночачка,
Бо нядоўга быць журбе.
Светлай песенькай, ясным сонейкам
Хутка прыйдзе дзень па цябе;
Светлай песенькай, ясным сонейкам
Хутка прыйдзе дзень па цябе.
І ты ўслухайся ў гэткі дзіўны звон
Чараціначак над вадой.
Зберажы ты, ноч, свой цудоўны сон
І прачніся зноў маладой;
Зберажы ты, ноч, свой цудоўны сон
І прачніся зноў маладой.
Як над рэчанькай штось туманіцца
Там, дзе месячык воду п’е.
Гэта ж явару ночка жаліцца:
“Ой, ці прыйдзе дзень да мяне!”
Гэта ж явару ночка жаліцца:
“Ой, ці прыйдзе дзень да мяне!”