Слова - Алесь Письменков
Музыка и исполнение - Николай Яцков
Зашыпяць камяні чарадой гусакоў,
Брат бярозавым венікам лясне...
Пасля доўгіх шляхоў,
Як у рай я ішоў,
У старэнькую бацькаву лазню.
П р ы п е ў : Эх, парок!
Ах, парок!
Сапраўды тут раёк.
Ой, даўно я не мыўся па дзелу!
-- Яно й бачна, браток,
Ану -- марш на палок! --
Твая скура зусім задубела!
О, бярозавы пах! За узмахам узмах,
Сталі нават чырвоныя вёдры...
Шпарка венік сячэ,
Паддавай, брат, яшчэ!
І яшчэ... і яшчэ... Ах, як добра!
ИЗУМИТЕЛЬНО. ОЧЕНЬ ЛЮБЛЮ БАНЬКУ. У МЕНЯ, НИКОЛАЙ, В БРЯНСКОЙ ОБЛАСТИ ДАЧА. И ТАМ БАНЯ ЕСТЬ ОБОЖАЮ. И ГОВОРОК В ДЕРЕВНЕ ПЕРЕМЕШАН С БЕЛАРУССКИМ И УКРАИНСКИМ. ТАК ЗДОРОВО!
Самому Пісьмянку гэтая песня вельмі падабалася. Усё мне казаў: "Паедзем з табой, Мікола, да мяне на радзіму - і там як грымнем Лазню!" Але ж не атрымалася - памёр Алесь заўчасна (( Прама на рабоце. Быў красавік, падыйшоў да акна, адчыніў фортачку, сказаў: "Як хораша вясна адчуваецца!" - і пасунуўся. І ўсё - не адкачалі.