Слова - Кастусь Цыбульский
Музыка - Николай Яцков
Аранжировка - заслуженный артист Республики Беларусь Николай Сацуро
Исполнение - народный артист Республики Беларусь Николай Скориков
Я жыву, як усе,
На сяброў багаты,
Ды чамусьці сусед
Не ідзе у хату.
Сам пайду да яго
І зірну у вочы:
Ці крыўдуеш чаго?
Ці прызнання хочаш?
П р ы п е ў : Гэй, сусед, стаў на стол,
Што у хаце маеш,
Калі любіш мяне,
Калі паважаеш!
Гэй, сусед, будзь здароў!
Хай жыве спакуса
Выпіць, брат, за сяброў
Ды за беларусаў!
Вып’ем, брат, за сяброў
Ды за беларусаў!
Як усе я жыву,
Не збіраю грошы,
І у госці заву
Я сяброў харошых.
Завірыць да цямна
З песнямі бяседа,
Ды чамусьці няма
На куце суседа.
П р ы п е ў .
Я жыву – не тужу,
Хата на пагорку,
А суседу скажу
Мудрай пагаворкай:
Калі госцю не рад –
Не патрэбна перца,
Як аукнецца, брат,
Так і адгукнецца.
Спасибо! Я тоже заслушался, когда народный артист Скориков всё это забомбил. Он ещё в проигрышах и по сцене прыгал на одной ноге с микрофонной стойкой ))