Слова - Кастусь ЖУК
Музыка - Николай ЯЦКОВ
Исполнение - Владимир УХТИНСКИЙ (единственная песня на белорусском языке в репертуаре В.Ухтинского)
Всем Аннам, Анечкам, Аннушкам, Анютам, Ганнам, Ганначкам, Гануськам…
ПОСВЯЩАЕТСЯ
Пасяджу на ганачку*, пасяджу,
Пагляджу на Ганначку, пагляджу,
Як яна ля веснічак* прамільгне,
Як яна нявесціцца па вясне
Як яна нявесціцца па вясне.
П р ы п е ў : Ганачак, ганачак,
Залаты світаначак.
Ой, ты росны раначак!
Ганачак, ганачак.
Ганначка, Ганначка
Ты мая каханачка.
Ой, мая ты панначка,
Ганначка, Ганначка!
Захмялеў на ганачку без віна,
Не мая, а Ганначкі ў тым віна.
Я і сам, як месячык, малады,
Не мае ля веснічак з ёй гады,
Не мае ля веснічак з ёй гады.
П р ы п е ў .
Эх ты, шчасце-ластаўка, - дзве касы!
Распляту я ласкавай валасы,
Пасяджу на ганачку на бяду,
Украду я Ганначку, украду,
Украду я Ганначку, украду.