Любіце бліжніх!..
Бог дае нам жыццё, адкрывае да вечнасці дзверы
І ў радасць жыцця спасылае радзіцца ў сям’і,
Кліча нас па жыцці да любові, надзеі і веры
Як Адама і Еву калісці ў Эдэмскім Раі.
Прыпеў:
Любіце бліжніх, праз любоў стварайце вечнасць,
Любоў і ласка – гэта шчыры дар з нябёс.
Падорым бліжняму душэўную сардэчнасць
І зберажом наканаваны Богам лёс.
Як пайсці па жыцці, каб душу дабрынёю напоўніць,
Ухіліцца ад зайздрасці злоснай, грахоўнай імжы.
Запавет аб любові да бліжніх на справе выконваць,
І вытокі надзеі і веры стварыць у душы.
Прыпеў:
Час зямнога жыцця – шлях памылак, граху, пакаяння,
Шлях узлётаў, падзенняў і радасць вясельнай пары.
І нічога няма нам бліжэй за пачуцці кахання,
Калі побач сям’я і абраныя намі сябры.
Прыпеў:
Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0
Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0
Заклік любіць не працуе, неабходна асабістае сардэчнае пранікненне.