Белы голуб у небе кружыцца,
Разганяючы крыламі сны.
Навагрудак начамі мне сніцца
Прыгажосцю юнацкай вясны!
Ты з гадамі душой маладзееш,
Смех дзяцей звонкім срэбрам крыніц.
Ты абліччам сваім прыгажэеш,
Палымнееш агнём бліскавіц.
Прыпеў:
Горад велічны і старажытны
Ды душою заўжды малады,
Над царквой льецца голас малітвы
Праз званіцы напеў залаты.
Узвышаецца постаццю годнай
Земляка знакаміты курган,
Дзе Міцкевіч, паэт усенародны, -
Гонар нас еўрапейскіх славян.
Вежы замка Вялікага Князя –
Напамін аб далёкім былым.
Аб Міндоўгу тут кожны раскажа
І Статуце літоўскім святым.
Прыпеў:
У сучасную пору нашчадкі
Узнялі над табой ветракі,
Ход жыцця выстачае напрамкі,
Да каторых імкнуць землякі.
Я душой да цябе прыгарнуся
Юбілейнай святочнай парой,
Я заўсёды табой ганаруся,
Ты жыцця майго лёс – горад Мой!..
Я заўсёды табой ганаруся,
Ты жыцця майго лёс –горад Мой!..