Не сумуй, бярозка,
Па прыгожым леце.
Хутка вытры слезкі
Дапаможнік - вецер.
Гэта толькі восень,
Лістападны шэрань -
Потым снежань госцем
Пастучыцца у дзверы.
І табе падорыць
Вэлюм прыгажосці,
Нават елка побач
Будзе зноў зайздросціць.
Не сумуй, бярозка,
Па прыгожым леце,
Хай жыцце палоскай,
Будзе белай у свеце!