Час цяжкай рукой ператрэ на пясок
Цуды свету i моц старых пiрамiд.
А на голых каменнях зашэпча лясок,
Пазiраючы ўверх на начных персеiд.
Можа болей не будзе грэшных людзей,
Вось такi непазбежны i хуткi фiнал.
I пачнецца ўсё з вiдавочных падзей,
У iмгненне i... хаос усё зруйнаваў.
Сярод мноства Галактык застанецца адна,
Не захоча хто здрадзiць усё ж.
I калi зноў сустрэнуцца Ён i Яна,
Зоркай чыстай асвенцiць iх дождж.
З плачам нябесным прачнецца зямля,
Загаяцца травой па вясне гарады.
Пад плугам драўляным счарнее ралля,
Падзяліўшы уважлiва лес на рады.