Хлусня, што кожны з нас чацвёрты
Быў знiшчаны ў той вайне.
Крык буслянят маркотна-млосны
У гэтай стылай цiшынi.
Спаленых вёсак спiсак доўгi,
Жаночы плач, як прамы крыж.
Далёкiя ад болю зоркi
Застылі кропкамi памiж
Забiтых, знiшчаных, глухiх,
Памiж палёў. Мы не забылi!
Закатаваных i сляпых,
Яны да свята не дажылi.
І калi сэрцы расчынiць,
Пабачым мы зусiм другое -
Не чвэрць! Паловай можа быць,
Сгарэўшае ў полымi радное.