16+
Лайт-версия сайта

Глабальны антыглабалізм.

Литература / Критика, философия / Глабальны антыглабалізм.
Просмотр работы:
26 июля ’2016   19:24
Просмотров: 15622

Сённяшні свет перагружаны інфармацыяй. Падзеі накладаюцца адна на адну, множацца і выходзяць за межы чалавечага разумення. Але ёсць падзеі і працэсы, якія закранаюць кожнага чалавека. Закранаюць непасрэдна ці ўскосна, але ў любым выпадку ўздзейнічаюць на яго светаўспрыманне, яго ўнутраны свет.
Сёння мы жывём у свеце глабалізацыі, спажывання і задавальненняў. Беларусь не пераскочыла ў гэты свет аднамомантна. Пераход цягнуўся яшчэ з савецкіх часоў, з эпохі так званага “застою”. Працэсы пераходу да грамадства спажывання ішлі больш павольна чым на Захадзе. Але, як і ўсялякі прагрэс, яны былі нястрымальнымі і незваротнымі. Савецкая дзяржава, з эканамічных праблем і па інерцыі камуністычнай ідэалогіі, тармазіла прыход спажывання як магла, але, вядома, не магла даць рады. Жаданне спажываць расло. Прычым не толькі ў эканамічнай сферы. Мас культура стала паноўнай і ў СССР, вядома з пэўнымі ідэалагічнымі купюрамі. Грамадства спажывання фармавалася, незалежна ад уплыву Захаду і глабалізацыі. Працэс гэты быў заканамерны і натуральны. У СССР ён праходзіў у адпаведнасці з яго магчымасцямі. Усё змянілася з прыходам лібералізацыі. Знішчэнне “жалезнай заслоны” адчыніла шлях глабалізацыі на 1/6 зямной кулі. Спажыванне, практычна, зрабілася новай ідэалогіяй постсавецкага чалавека ( у не каторай ступені і дзяржавы ).
Матэрыяльнае заўсёды мела перавагу над духоўным. У наш час расколіна ў духоўнасці пагрозліва пашыраецца. Насычэнне задавальненнямі перамагае патрэбы духоўнасці. Гэта ўвогуле характэрна, для грамадства спажывання ў любой краіне, ідэалагічны вакуум у галовах беларусаў толькі ускладняе становішча. Падтрымка праваслаўя дзяржавай, насаджэнне штучна створанай ідэалогіі, утварэнне рознага кшталту камісій па этыке наўрацці дадуць плён. Светапоглядная дзіра ўжо запоўненая, і на жаль, запоўненая ў асноўным смеццем.
Ці ёсць выйсце з гэтага становішча? Магчыма… Выйсце спрабуе рэпрэзентаваць рух антыглабалістаў.
Рух антыглабалістаў расце і пашыраецца. У паветры зноў пах рэвалюцыі. Еўропу ліхаманіць на кожную сустрэчу Вялікай васьмёркі. Няўжо людзі абудзіліся? Няўжо пачалі думаць не толькі аб сённяшнім дні, але і аб будучыні? Хто гэтыя маладыя адэпты, якія прапагандуюць Справядлівасць? Увесь рух антыглабалістаў, уся пратэстная культура з’яўляецца не чым іншым як адгалінаваннем заходняй мас культуры. Уся яна настолькі ж фальшывая, як і камуністычны рух Заходняй Еўропы 70-хгг. Гэта толькі клапан пратэсных настрояў , які ідэальна умайстраваны ў сусветную глабальную сістэму. Гэтыя маладзёны, якія выступаюць супраць спажывання, адмовіліся ад піва, туалетнай паперы і круасанаў? Тыя хто кідае каменне ў паліцыянтаў, паедуць у Афрыку, дапамагаць галодным? Сумняваюся… Знойдуцца канешне і ідэйныя. Але колькі іх Сто? Дзвесце?
Гэта на Захадзе. А што ў нас, на Усходзе? Паказальным быў саміт Вялікай васьмёркі ў Санкт - Пецярбурзе. Як на любы саміт туды зляцеліся не толькі кіраўнікі краін, але і антыглабалісты. І чым усё скончылася? Як звычайна пратэстамі і пабоішчам? Як бы не так. Расійскія антыглабалісты ціха, мірна пасядзелі на стадыёне, папілі піва, ды пасварыліся адзін з адным.
З усяго гэтага падаецца, што антыглабалізм, гэта не ідэя. Гэта проста мода ды магчымасць весела правесці час. Не зможа гэтая з’ява правесці рэвалюцыю ў галовах. Лукашэнка ды мітрапаліт Кірыл значна большыя антыглабалісты, чым адэпты гэтага руху. Таму што словаў мала, патрэбны дзеянні.

Алесь







Голосование:

Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0

Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0

Голосовать могут только зарегистрированные пользователи

Вас также могут заинтересовать работы:



Отзывы:



Нет отзывов

Оставлять отзывы могут только зарегистрированные пользователи
Логин
Пароль

Регистрация
Забыли пароль?


Трибуна сайта

«Спонтанная драма»

Присоединяйтесь 




Наш рупор







© 2009 - 2024 www.neizvestniy-geniy.ru         Карта сайта

Яндекс.Метрика
Реклама на нашем сайте

Мы в соц. сетях —  ВКонтакте Одноклассники Livejournal

Разработка web-сайта — Веб-студия BondSoft