Слова и музыка Михася Южика, исполнил автор.
* * *
Мы ідзём па зямлі і не хочам іначай, [Am Dm E7]
і не хочам іначай, як толькі туды, [Dm G C]
дзе на шчасце павернуты шлях мнагазначны [A7 Dm Am]
і вядзе за сабой праз гады і гады. [Dm E Am]
Толькі шчасце надзвычай каварная штука,
што павабіць туманам, а там пустата.
І сціскае дыханне суровая мука,
і схіляе з дарогі, такая бяда.
Мы ідзём па зямлі, да радзімы, каханай,
да дзяцей і да песень, нястомна ідзём.
Не зважаем падчас на трывогі і раны,
што людзей атачаюць і ноччу і днём.
Толькі шчасце бывае, калі шлях няпросты,
калі ўшчэнт пасціраеш падэшвы свае.
Толькі шчасце сатчэцца на воблачных кроснах
і заззяе расой на вясновай траве.
Мы ідзём па зямлі ў анямелай радзіме,
свята верым, што будзе нашчадкам гучаць
наша мова, і песня яе не астыне,
покуль белыя зоры на небе гараць.
(пераход на тон вышэй):
Мы ідзём па зямлі і не хочам іначай,
і не хочам іначай, як толькі туды,
дзе на шчасце павернуты шлях мнагазначны
і вядзе за сабой праз гады і гады.
Толькі шчасце бывае, калі шлях няпросты,
калі ўшчэнт пасціраеш падэшвы свае.
Толькі шчасце сатчэцца на воблачных кроснах
і заззяе расой на вясновай траве.
Суммарный балл: 20
Проголосовало пользователей: 2
Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0