Щелкните по картинке, чтобы увидеть анимированное изображение
Анімацыйны фільм па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча (працягласць ~2 хвіліны 10 сек.)
"Зямля пад белымi крыламi"
"Нацыянальныя беларускія напоі — гэта квас і, перш за ўсё, бярозавік. Сок бярозавы п’юць і свежы і даўшы яму перабрадзіць і крыху закіснуць. Так ён зберагаецца ў бочцы да жніва, і яго бяруць у поле. Кіславата-салодкі (часам у яго дабаўляюць хатні парэчкавы ці яблычны сок), рэзкі, дужа добры ў спёку.
Робяць таксама вiно з яблыкаў. Выцiскаюць сок i даюць брадзiць. Любяць моцнае хатняе пiва, а на паўночным усходзе - брагу.
Залiваюць налiўкi. Папулярнасцю карыстаецца крупнiк, звараны з
мёдам, вострымi прыправамi, травамi i карэннямi, а таксама 'тройчы дзевяць', лячэбная настойка на дваццацi сямi травах. Рабiнаўка, кмяноўка. Я ўжо не кажу аб настоях для лекаў, якiх сотнi.
Ну i "жыватоўка" - тое, што ўкраiнская "горiлка з перцем". I зуброўка - на сапраўднай, пахучай i iльснянай зубровай траве."